Адміністрацыя прэзідэнта РК: дэлегацыя КНДР прадэманстравала гатоўнасць весці перамовы з ЗША
  2018-02-26 10:08:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Адміністрацыя прэзідэнта Рэспублікі Карэя паведаміла, што дэлегацыя высокага ўзроўню КНДР прадэманстравала ў Пхенчхане гатоўнасць весці перамовы з ЗША.

Прэзідэнт РК Мун Чжэ Ін правёў за зачыненымі дзвярыма сустрэчу з дэлегацыяй КНДР, якая прыбыла сюды, каб наведаць цырымонію закрыцця 23-х зімовых Алімпійскіх гульняў. Пра гэта гаворыцца ў пісьмовым паведамленні для прэсы, распаўсюджаным афіцыйным прадстаўніком прэзідэнта РК.

Дэлегацыя КНДР паведаміла Мун Чжэ Іну, што Пхеньян валодае дастатковай гатоўнасцю для правядзення перамоў з ЗША, адзначыўшы, што КНДР падзяляе погляд Мун Чжэ Іна аб неабходнасці агульнага прагрэсу ў міжкарэйскіх адносінах і адносінах КНДР з ЗША. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040