Афіцыйны прадстаўнік Канцылярыі Дзяржсавета КНР па справах Тайваня пракаментаваў прыняцце Сенатам ЗША законапраекта аб кантактах з Тайванем
  2018-03-02 14:21:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік Канцылярыі Дзяржсавета КНР па справах Тайваня Ань Фэншань у пятніцу, адказваючы на пытанні журналістаў, пракаментаваў прыняцце Сенатам кангрэса ЗША законапраекта аб кантактах з Тайванем.

"Што тычыцца Акту аб камандзіроўках на Тайвань, які ўхваліў амерыканскі сенат, то МЗС КНР дало ясна зразумець нашу пазіцыю і стаўленне", – заявіў ён. "Ад сябе хацелася б падкрэсліць, што ўхваленая амерыканскім кангрэсам серыя законапраектаў па Тайваню сур'ёзна парушае прынцып аднаго Кітая і палажэнні трох сумесных кітайска-амерыканскіх камюніке. Мы выказваем ў гэтай сувязі рашучы пратэст", – сказаў Ань Фэншань. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040