Гендырэктар СГА занепакоены планамі ЗША ўвесці пошліны на ўвоз алюмінія і сталі
  2018-03-03 14:56:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
3 сакавіка генеральны дырэктар Сусветнай гандлёвай арганізацыі / СГА / Раберту Азеведу выказаў занепакоенасць у дачыненні да планаў ЗША ўвесці імпартныя пошліны на сталь і алюміній.

Як гаворыцца ў яго заяве, СГА "відавочна занепакоена" Заявай уладаў ЗША па планах у дачыненні да пошлін на сталь і алюміній. Мяркуючы па папярэдніх водгуках адпаведных бакоў, дзеянні ЗША патэнцыйна могуць прывесці да эскалацыі сітуацыі.

Р. Азеведу падкрэсліў, што гандлёвая вайна не будзе выгадная нікому, і СГА пільна сочыць за развіццём падзей.

Нагадаем, што ў чацвер кіраўнік Белага дома Дональд Трамп заявіў пра намер на наступным тыдні ўвесці імпартныя пошліны на сталь (у памеры 25 працэнтаў) і прадукцыю з алюмінія (у памеры 10 працэнтаў). Новыя пратэкцыянісцкія меры Вашынгтона выклікалі негатыўную рэакцыю з боку многіх дзяржаў свету.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040