Вялікабрытанія спадзяецца дасягнуць "самага глыбокага і шырокага" гандлёвага пагаднення з ЕС
  2018-03-03 14:57:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вялікабрытанія спадзяецца дасягнуць з ЕС "самага глыбокага і шырокага" гандлёвага пагаднення па Brexit, якое не ўяўляе пагрозы для сітуацыі з занятасцю ў дзяржаве. Пра гэта ў пятніцу заявіла прэм'ер-міністр краіны Тэрэза Мэй.

Выступаючы ў лонданскім Сіці, Т. Мэй адзначыла, што Вялікабрытанія спадзяецца дасягнуць з ЕС "больш глыбокага і шырокага пагаднення, чым любы дагавор аб свабодным гандлі ў свеце".

Кіраўнік урада выказала пяць прынцыпаў, якіх брытанскі бок прытрымліваецца ў перамовах па Brexit: пагадненне павінна адпавядаць вынікам рэферэндуму аб выхадзе з ЕС, быць трывалым, абараняць працоўныя месцы і бяспеку насельніцтва, адпавядаць імкненню Вялікабрытаніі стаць сучаснай і адкрытай краінай і ўмацаваць адзінства Злучанага Каралеўства.

Першы этап перамоваў па Brexit завяршыўся. На другім этапе бакі засяродзяцца на тэме гандлёвых адносін пасля выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040