КНДР гатова абмяркоўваць з ЗША дэнуклеарызацыю і пагадзілася на сустрэчу з РК - рэзідэнцыя прэзідэнта РК "Чхонвадэ"
  2018-03-07 09:35:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

КНДР прадэманстравала гатоўнасць абмяркоўваць з ЗША дэнуклеарызацыю на Карэйскім паўвостраве і пагадзілася на трэцюю сустрэчу з Рэспублікай Карэя / РК / у канцы красавіка. Пра гэта ў аўторак на брыфінгу заявіў Чон Ый Ён, начальнік Упраўлення нацыянальнай бяспекі пры прэзідэнце РК.

Чон Ый Ён адзначыў, што КНДР прадэманстравала гатоўнасць шчыра абмяркоўваць з ЗША дэнуклеарызацыю і нармалізацыю адносін паміж Пхеньянам і Вашынгтонам.

Чон Ый Ён вярнуўся на радзіму пасля двухдзённага візіту ў Пхеньян, дзе ў панядзелак сустрэўся з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам у суправаджэнні чатырох пасланнікаў, уключаючы дырэктара Нацыянальнай разведвальнай службы РК Со Хуна.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040