МЗС КНР вітае пазітыўную інфармацыю з нагоды прамых перамоваў паміж ЗША і КНДР
  2018-03-10 13:59:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

МЗС КНР вітае пазітыўную інфармацыю з нагоды магчымасці непасрэдных перамоваў паміж ЗША і КНДР. Пра гэта ў пятніцу заявіў афіцыйны прадстаўнік ведамства Гэн Шуан.

Такім чынам, дыпламат адказаў на просьбу журналістаў пракаментаваць паведамленне аб тым, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра намер правесці сустрэчу з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам да канца мая гэтага года.

Гэн Шуан сказаў, што ўрэгуляванне ядзернай праблемы Карэйскага паўвострава працягвае рухацца ў правільным накірунку. Ён дадаў, што Кітай у поўнай меры ўхваляе і падтрымлівае намаганні зацікаўленых бакоў па вырашэнні пытання шляхам дыялогу і кансультацый.

Як адзначыў дыпламат, кіраўнік МЗС КНР Ван І на прэс-канферэнцыі на палях "двух сесій" заявіў, што наступным крокам павінна стаць вяртанне сумеснымі намаганнямі сітуацыі на Карэйскім паўвостраве ў мірнае рэчышча, а ядзернай праблемы - у рэчышча дыялогу. Па словах Гэн Шуана, КНР спадзяецца, што ўсе бакі ў самыя кароткія тэрміны правядуць усе неабходныя і карысныя двухбаковыя і шматбаковыя кантакты, каб усебакова садзейнічаць аднаўленню дыялогу і перамоваў па мірным урэгуляванні ядзернай праблемы Карэйскага паўвострава. Кітай працягне нястомна працаваць у гэтым накірунку, дадаў ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040