Кітай прадастаўляе Філіпінам дапамогу і падтрымку без якіх-небудзь умоў - МЗС КНР
  2018-03-10 14:35:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай аказвае Філіпінам дапамогу і падтрымку, не высоўваючы якіх-небудзь умоў, і ніколі не стане патрабаваць ад адпаведных краін прыродныя рэсурсы ў якасці забеспячэння па крэдыце. Пра гэта заявіў сёння афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан.

Паводле яго слоў, з 2016 года, калі ў кітайска-філіпінскіх адносінах наступіла пацяпленне, КНР актыўна дапамагае Філіпінам у развіцці эканомікі і павышэнні ўзроўню жыцця насельніцтва, усяляк падтрымлівае план інфраструктурнага будаўніцтва прэзідэнта Радрыга Дутэртэ. Дыпламат адзначыў, што пры прадастаўленні льготных крэдытаў кітайскі бок можа запытаць пэўныя гарантыі, што адпавядае агульнасусветнай практыцы, аднак ніколі не стане патрабаваць прыродныя рэсурсы ў якасці забеспячэння. Ён таксама падкрэсліў, што Кітай аказвае Філіпінам дапамогу і падтрымку, не высоўваючы якіх-небудзь умоў.

"Належнае ўрэгуляванне адпаведных пытанняў, звязаных з Паўднёва-Кітайскім морам, - гэта аснова і важная гарантыя здаровага і стабільнага развіцця адносін дзвюх краін, аднак КНР не ўвязвае пытанне Паўднёва-Кітайскага мора з праектамі ў галіне двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", - канстатаваў Гэн Шуан.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040