Сі Цзіньпін сустрэўся са спецпасланнікам прэзідэнта Рэспублікі Карэя Чон Ый Ёнам
  2018-03-13 08:55:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у панядзелак у Доме народных сходаў у Пекіне сустрэўся са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта Рэспублікі Карэя, начальнікам Упраўлення нацыянальнай бяспекі пры прэзідэнце РК Чон Ый Ёнам.

Сі Цзіньпін адзначыў, што кітайскі бок станоўча ацэньвае тое, што Чон Ый Ён у якасці спецпасланніка прэзідэнта РК Мун Чжэ Іна прыбыў у Кітай, каб паведаміць пра здзейсненыя ім візыты ў КНДР і ЗША з мэтай прасоўвання дыялогу паміж дзвюма краінамі.

У якасці блізкага суседа Карэйскага паўвострава Кітай нязменна падтрымлівае паляпшэнне міжкарэйскіх адносін і прасоўванне прымірэння і супрацоўніцтва. Кітай таксама падтрымлівае ЗША і КНДР у разгортванні кантактаў і дыялогу, накіраваных на вырашэнне пытанняў, якія тычацца заклапочанасцей адзін аднаго, шляхам кансультацый, заявіў Сі Цзіньпін.

Дэнуклеарызацыя і прадухіленне вайны і хаосу на Карэйскім паўвостраве - гэта паслядоўная пазіцыя кітайскага боку, дадаў Сі Цзіньпін, адзначыўшы, што Кітай гатовы працаваць разам з міжнароднай супольнасцю, у прыватнасці з РК, для прасоўвання працэсу палітычнага рашэння пытанняў Карэйскага паўвострава.

РК выказвае Кітаю шчырую падзяку і спадзяецца на тое, што ён працягне адыгрываць важную ролю. РК мае намер падтрымліваць цесныя кансультацыі з Кітаем для захавання цяперашняй тэндэнцыі змякчэння напружанасці ў развіцці сітуацыі на паўвостраве і для прасоўвання мірнага рашэння ядзернай праблемы Карэйскага паўвострава, каб ажыццявіць мір, стабільнасць і развіццё ў рэгіёне, запэўніў спецпасланнік прэзідэнта РК.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040