На борце самалёта, які разбіўся ў Непале, знаходзіўся адзін грамадзянін КНР
  2018-03-13 09:05:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік авіякампаніі US-Bangla Airlines паведаміў, што сярод пасажыраў самалёта, які разбіўся сёння ў Непале, быў адзін грамадзянін КНР.

Па меншай меры 49 чалавек загінулі, яшчэ 17 пацярпелі ў выніку крушэння пасажырскага самалёта US-Bangla Airlines ў непальскім міжнародным аэрапорце Трыбхуван.

Афіцыйны прадстаўнік адзначыў, што сярод пасажыраў самалёта былі 32 бангладэшца, 33 непальцы, адзін кітаец і адзін грамадзянін Мальдываў.

На борце самалёта знаходзіўся ў агульнай колькасці 71 чалавек. Нацыянальнасць чатырох членаў экіпажа на дадзены момант не вядомая.

Пасольства КНР у Катманду паведаміла, што яго супрацоўнікі накіраваліся на месца трагедыі і ў бальніцы для атрымання далейшых пацверджанняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040