"Змагар за навуку" Стывен Хокінг будзе запомнены назаўсёды - МЗС КНР
  2018-03-15 09:28:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Стывен Хокінг быў выдатным вучоным і "змагаром за навуку", які ўпарта змагаўся з хваробай. Ён і ўнесены ім вялікі ўклад у навуку і чалавецтва будуць запомнены назаўсёды. Пра гэта заявіў у сераду афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан.

Паводле паведамлення брытанскіх СМІ, Хокінг памёр 14 сакавіка ў сваім доме ў Кембрыджы ва ўзросце 76 гадоў.

На штодзённай прэс-канферэнцыі МЗС КНР Лу Кан нагадаў, што пры жыцці спадар Хокінг тройчы бываў у Кітаі. Ён клапаціўся пра развіццё і будаўніцтва Кітая, высока ацэньваў навукова-тэхнічны прагрэс у краіне. Ён выказваў вялікую цікавасць да кітайскай культуры і марыў падняцца на Вялікую кітайскую сцяну, што ў рэшце рэшт у яго атрымалася, дзякуючы яго памочнікам.

"Мы выказваем вялікі смутак у сувязі са смерцю спадара Хокінга і перадаем спачуванні яго родным. Спадара Хокінга і зроблены ім уклад будуць помніць заўсёды", - заявіў Лу Кан.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040