МЗС КНР спадзяецца, што Кітай і ЗША змогуць належным чынам урэгуляваць гандлёва-эканамічныя спрэчкі
  2018-03-16 09:00:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан на брыфінгу для журналістаў заявіў, што на працягу некаторага часу Кітай і ЗША падтрымліваюць кантакты па пытаннях ўрэгулявання гандлёва-эканамічных непаразуменняў, і Кітай спадзяецца, што бакі змогуць канструктыўнымі метадамі і належным чынам вырашыць іх.

Журналіст спытаў, што паколькі ЗША, як паведамляюць, патрабуюць ад Кітая скараціць станоўчае сальда гандлёвага балансу на 100 млрд долараў, ці прыме Кітай якія-небудзь меры ў адказ? Ці пачне ён дыялог з ЗША з нагоды скарачэння актыўнага сальда гандлёвага балансу і як дасягне гэтага?

Лу Кан адзначыў, што гандлёва-эканамічныя адносіны Кітая і ЗША, па сутнасці, узаемавыгадныя і ўзаемавыйгрышныя. За мінулыя 40 гадоў гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва абедзвюх краін прынесла значныя выгады народам і гандлёва-прамысловым колам Кітая і ЗША, у прыватнасці, прадставіла новыя працоўныя месцы і пашырыла рынак. "Калі б у гэтым супрацоўніцтве ў выйгрышы быў толькі Кітай, то я ўпэўнены, што кітайска-амерыканскія гандлёва-эканамічныя сувязі проста не змаглі б працягвацца да сённяшняга дня", - сказаў ён.

Лу Кан заявіў, што Кітай заўсёды надаваў асаблівае значэнне выкананню абяцанняў ў рамках знешнегандлёвага эканамічнага супрацоўніцтва. Кітай паважае правілы шматбаковага гандлю, якія заснаваныя на правілах Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Кітайскі бок не пацерпіць аднабаковых "правілаў гульні" любой краіны, падкрэсліў прадстаўнік МЗС КНР.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040