Алкагольны напой узростам 2000 гадоў знойдзены пры раскопках старажытнай магілы ў Паўночна-Заходнім Кітаі
  2018-03-19 16:21:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Падчас раскопак магілы перыяду дынастыі Цінь ( 221-207 гады да н. э.) у правінцыі Шэньсі (Паўночна-Заходні Кітай) археолагі выявілі бронзавы чайнік з алкагольным напоем, узрост якога складае звыш 2000 гадоў.

Гэты чайнік выкарыстоўваўся ў якасці ахвярнага начыння. Разам з іншымі 260 прадметамі ён быў выняты пры раскопках магіл на могілках простага люду перыяду дынастыі Цінь. Большасць знойдзеных прадметаў з'яўляюцца рытуальнымі рэчамі.

Па словах супрацоўніка НДІ археалогіі правінцыі Шэньсі, у запячатаным з дапамогай натуральных валокнаў чайніку было выяўлена каля 300 мл алкагольнага напою.

Вадкасць з'яўляецца празрыстай і мае малочна-белае адценне. Даследчыкі мяркуюць, што напой быў выраблены з дапамогай закісання, паколькі змяшчае глутамінавую кіслату.

У магілах таксама знайшлі бронзавы меч даўжынёй 60 см. Іншай важнай знаходкай стаў пластрон (брушны шчыт) чарапашынага панцыра з прыкладна дзесяткам выбоін і выпаленых метак, якія з'яўляюцца ўказаннем на тое, што панцыр выкарыстоўваўся прадракальнікам лёсу для варажбы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040