Беларусь 24 сакавіка далучыцца да акцыі "Гадзіна Зямлі"
  2018-03-20 15:08:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларусь далучыцца да экалагічнай акцыі "Гадзіна Зямлі" 24 сакавіка, паведамілі ў таварыстве "Зялёная сетка".

Асноўная мэта гэтай акцыі - прыцягнуць увагу да глабальных экалагічных праблем. У гэты дзень на адну гадзіну прапануецца выключыць святло і электрапрыборы, зрабіўшы ўклад у беражлівае стаўленне да прыродных рэсурсаў.

У мінулым годзе ў акцыі "Гадзіна Зямлі" ўдзельнічалі больш за 25 млн чалавек са 187 краін, было выключана падсвятленне больш за 3,1 тыс. архітэктурных аб'ектаў. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040