19 чалавек загінулі ў ДТЗ на Філіпінах
  2018-03-21 15:31:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У аўторак вечарам аўтобус з'ехаў з магістралі і зваліўся ў яр у горадзе Саблаян правінцыі Заходні Міндора на поўдні Філіпін. У выніку загінулі 19 чалавек, яшчэ 25 пасажыраў атрымалі траўмы. Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады.

Паводле інфармацыі паліцыі, ДТЗ адбылося каля 21:30 па мясцовым часе.

Кіраўнік муніцыпальнага дэпартамента Саблаяна па надзвычайных сітуацыях паведаміў, што аўтобус страціў кіраванне, кіроўца загінуў на месцы здарэння. Пацярпелыя дастаўлены ў бальніцы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040