Гендырэктар Facebook Марк Цукерберг прызнаў памылкі ў скандале з уцечкай даных
  2018-03-22 15:36:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны дырэктар Facebook Марк Цукерберг у сераду прызнаў, што яго кампанія здзейсніла памылкі ў сітуацыі з уцечкай даных, што выклікала сур'ёзную заклапочанасць з нагоды магчымага незаконнага выкарыстання асабістых дадзеных карыстальнікаў у палітычных мэтах.

Facebook апынуўся ў цэнтры скандалу пасля таго, як амерыканскія і брытанскія СМІ паведамілі, што дадзеныя больш за 50 млн карыстальнікаў Facebook былі неналежным чынам выкарыстаны брытанскай кампаніяй па аналізе дадзеных Cambridge Analytica ў дзейнасці, як мяркуецца, звязанай з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам падчас яго кампаніі ў 2016 годзе .

М. Цукерберг заявіў, што Facebook прыме меры для прадухілення падобных памылак. "Я спрабую разабрацца ў сітуацыі і хачу пераканацца, што гэтага не паўторыцца", - заявіў ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040