У Кітаі завяршыўся мантаж купала рэактара "Хуалун-1" на шостым энергаблоку АЭС "Фуцін"
  2018-03-22 15:39:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская нацыянальная ядзерная карпарацыя / CNNC / у сераду абвясціла аб паспяховым завяршэнні работ па мантажы купала рэактара "Хуалун-1" на шостым энергаблоку АЭС "Фуцін" у правінцыі Фуцзянь на ўсходзе Кітая.

Мантаж купала рэактара быў завершаны 21 сакавіка ў 09:21, што на дзесяць дзён раней за намечаны тэрмін. Гэта азначае, што рэалізацыя праекта пераходзіць да фазы мантажу абсталявання, удакладнілі ў карпарацыі.

У маі мінулага года на АЭС "Фуцін" быў усталяваны купал рэактара "Хуалун-1" на пятым энергаблоку, які з'яўляецца першым у свеце генератарам на базе тэхналогіі "Хуалун-1".

Купал устаноўлены на энергаблоку для забеспячэння яго герметычнасці і абароны ад надзвычайных сітуацый.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік карпарацыі Лю Бінь, купал дыяметрам 46,8 м. важыць 342 тоны. Ён складаецца са 147 сталёвых пласцін таўшчынёй 6 мм.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040