МЗС КНР: Кітай не хоча гандлёвай вайны з ЗША
  2018-03-22 15:42:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Кітай не хоча гандлёвай вайны з кім-небудзь, але калі хтосьці вымусіць нас уступіць у яе, мы не спалохаемся і не будзем хавацца", – заявіла сёння прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін на ведамаснай прэс-канферэнцыі.

Чыноўнік кітайскага МЗС адзначыла, што апошнім часам гандлёвыя спрэчкі паміж ЗША і шэрагам краін прыцягваюць вялікую ўвагу зацікаўленых бакоў, якія, у сваю чаргу, выказалі заклапочанасць магчымым негатыўным уплывам на падтрыманне нармальнага міжнароднага гандлёвага парадку і стабільнасці глабальнай эканомікі.

Калі ЗША распачнуць дзеянні, якія будуць перашкаджаць інтарэсам КНР, Кітай абавязкова прыме рашучыя меры ў адказ, каб эфектыўна абараніць свае законныя правы і інтарэсы, заявіла кітайскі Хуа Чуньін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040