Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Францыі Э. Макронам
  2018-03-23 09:39:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Сі Цзіньпін падкрэсліў, што падчас візіту прэзідэнта Францыі ў КНР яны дасягнулі важнага кансенсусу ў дачыненні да ўмацавання супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў розных галінах, што надало новы імпульс кітайска-французскім адносінам. Кітай гатовы падтрымліваць цесную сувязь з Францыяй на высокім узроўні, удасканальваць механізм дыялогу, рэалізаваць дасягнутыя дамоўленасці, своечасова інфармаваць адно аднаго па важных пытаннях, каб яшчэ больш узбагаціць усеабдымнае стратэгічнае партнёрства паміж Кітаем і Францыяй. Дзве краіны з'яўляюцца пастаяннымі сябрамі Савета бяспекі ААН і маюць значны глабальны ўплыў. У складанай і зменлівай міжнароднай сітуацыі Кітай гатовы разам з французскім бокам прадпрымаць намаганні ў мэтах умацавання стратэгічнай каардынацыі, падтрымання і ўдасканалення існуючага міжнароднага парадку і глабальнай сістэмы кіравання, захавання прынцыпу шматбаковасці, садзейнічання шматпалярнасці і эканамічнай глабалізацыі; гатовы разам з Францыяй стварыць адкрытую глабальную гандлёвую сістэму.

Кіраўнікі дзвюх дзяржаў таксама абмяняліся меркаваннямі па міжнародных і рэгіянальных пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040