У Пекіне выпушчаны нумарныя знакі для беспілотных аўтамабіляў
  2018-03-23 16:17:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Пекіне ўпершыню выпушчаны часовыя нумарныя знакі для беспілотных аўтамабіляў, распрацаваных кампаніяй Baidu, якія дазволяць праводзіць грамадскія дарожныя выпрабаванні гэтых транспартных сродкаў.

Паведамляецца, што для правядзення выпрабаванняў гарадскі ўрад адкрыў 33 аўтадарогі, агульная даўжыня якіх складае 105 км. Усе яны знаходзяцца па-за межамі 5-га транспартнага кальца і далёка ад густанаселеных прыгарадных раёнаў.

Згодна з правіламі кіравання дарожнымі выпрабаваннямі беспілотных аўтамабіляў, грамадскія выпрабаванні падобных транспартных сродкаў магчымыя толькі пасля пераадолення імі 5000 км у пэўных закрытых выпрабавальных зонах і пасля праходжання ацэнкі.

Першыя ў сталіцы спецыялізаваныя выпрабавальныя зоны былі пабудаваны ў раёне Хайдзянь. Адзначаецца, што беспілотныя транспартныя сродкі павінны быць абсталяваны кантрольнымі прыборамі, якія будуць адсочваць стылі ваджэння, збіраць інфармацыю пра месцазнаходжанне транспартных сродкаў, а таксама правяраць беспілотны рэжым. Апроч таго, вадзіцелі, якія бяруць удзел у выпрабаваннях, павінны прайсці навучанне самастойнага кіравання працягласцю не менш за 50 гадзін.

Тэрмін дзеяння ліцэнзіі на правядзенне дарожных выпрабаванняў складае 30 дзён. Па яго заканчэнні можна падаць заяву на падаўжэнне ліцэнзіі пасля праходжання ацэнкі беспілотных аўтамабіляў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040