Міністэрства камерцыі КНР: Кітай захавае прыхільнасць адкрытасці ў сектары паслуг
  2018-03-26 08:59:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай захавае прыхільнасць адкрытасці свайго сектара паслуг і рыхтуе для гэтага новыя меры, нягледзячы на працяг гандлёвага дэфіцыту ў гэтай сферы. Пра гэта сёння паведаміў намеснік міністра камерцыі КНР Ван Шоўвэнь.

Ван Шоўвэнь паведаміў, што Кітай пашырыць доступ замежных інвестараў да рынкаў у такіх галінах, як фінансы, тэлекамунікацыі, ахова здароўя, адукацыя і догляд за пажылымі, а таксама аслабіць абмежаванні на замежныя актывы ў фінансавым бізнэсе, уключаючы банкі, брокерскія паслугі і фонды.

"Мы прадставім графікі і дарожныя карты па адкрыцці сектара, якія ўключаюць фінансы, транспарт на новых энерганосьбітах і паліўна-заправачныя станцыі", - сказаў Ван Шоўвэнь на Форуме па развіцці Кітая ў Пекіне.

Прыхільнасць адкрытасці кантрастуе з дэфіцытам Кітая ў гандлі паслугамі, які склаў у 2017 годзе 255,4 млрд долараў ЗША.

"Мы заўсёды падтрымлівалі вольны і сумленны гандаль", - адзначыў Ван Шоўвэнь.

У зонах свабоднага гандлю ўрад цалкам лібералізаваў многія галіны, якія карыстаюцца павышанай увагай замежных інвестараў, у тым ліку сектара крэдытных рэйтынгаў, бухгалтарскага ўліку, электроннай камерцыі, электрычных батарэй і абсталявання для чыгуначнага транспарту.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040