Кітай здольны справіцца са знешнімі ўздзеяннямі - дырэктар Цэнтрабанка КНР
  2018-03-26 11:05:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі фінансавы сектар здольны справіцца са знешнімі ўздзеяннямі. Пра гэта сёння паведаміў дырэктар Цэнтрабанка КНР, адказваючы на пытанні аб магчымых новых рызыках за кошт росту глабальнай нявызначанасці.

"Калі знешнія ўздзеянні распаўсюдзяцца на Кітай, наша банкаўская сістэма, а таксама рынкі каштоўных папер і страхавання маюць у арсенале колькаснае і цэнавае рэгуляванне, і цалкам здольныя абясшкодзіць рызыкі", - сказаў дырэктар Народнага банка Кітая ( Цэнтрабанка) І Ган на форуме па развіцці Кітая ў Пекіне.

І Ган падкрэсліў важнасць папярэджання сістэмных рызык і ўрэгулявання ўнутраных пытанняў. "Калі мы зможам належным чынам уладжваць свае ўласныя пытанні, у нас будзе трывалы падмурак для прадухілення знешніх уздзеянняў", - паведаміў ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040