У Кемераве ліквідавалі пажар у ГЦ
  2018-03-26 16:19:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пажарныя патушылі ўзгаранне ў гандлёва-забаўляльным комплексе "Зімовая вішня" ў Кемераве, паведамілі ў рэгіянальным цэнтры МНС.

Абвешчана ліквідацыя пажару ў гандлёвым цэнтры, але работы працягваюцца: заліваецца будынка і разбіраюцца завалы. У ліквідацыі наступстваў узгарання занята больш за 300 чалавек і звыш 100 адзінак тэхнікі, гаворыцца ў паведамленні.

Паводле даных МНС, плошча пажару склала 1,5 тыс. квадратных метраў. Ачаг узгарання знаходзіўся на верхнім, чацвёртым, паверсе будынка ГЦ. Паводле інфармацыі СК РФ, у выніку трагедыі прапаўшымі без вестак лічацца 69 чалавек, у тым ліку 40 дзяцей, пацверджана гібель 37 чалавек, сярод загінуўшых дзевяць дзяцей. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040