Лі Кэцян сустрэўся з замежнымі ўдзельнікамі форуму на высокім узроўні "Развіццё Кітая 2018."
  2018-03-27 09:29:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сустрэўся з замежнымі дэлегатамі, якія прымаюць удзел у гадавым форуме на высокім узроўні "Развіццё Кітая 2018.".

У сустрэчы ўдзельнічала каля 100 прадстаўнікоў кіраўніцтва 500 найбуйнейшых сусветных кампаній, экспертаў і даследчыкаў з вядомых навукова-даследчых структур, а таксама прадстаўнікі міжнародных арганізацый.

Лі Кэцян паведаміў, што Кітай мае намер пазычаць перадавыя замежныя тэхналогіі і вопыт кіравання, пашыраць супрацоўніцтва ў сферы вытворчасці, тэхналогій і паслуг, бесперапынна палягчаць доступ на рынак для замежнага бізнесу, прадастаўляць выдатныя ўмовы для вядзення бізнесу.

Лі Кэцян адзначыў, што ў сувязі з наяўнай гандлёвай праблемай Кітай і ЗША павінны, кіруючыся прагматычным і рацыянальным настроем, садзейнічаць балансу ў гандлі за кошт значнага нарошчвання яе аб'ёмаў, прытрымлівацца ўрэгулявання разыходжанняў і непаразуменняў шляхам перамоў і кансультацый.

Лі Кэцян падкрэсліў, што кітайскі бок не стане ў прымусовым парадку патрабаваць ад замежных прадпрыемстваў перадачы тэхналогій, будзе і далей нарошчваць намаганні па абароне інтэлектуальнай уласнасці, весці непахісную барацьбу з замахамі на правы. Ён запрасіў яшчэ больш канкурэнтаздольных замежных прадпрыемстваў да супрацоўніцтва з Кітаем, каб сумесна з кітайскім бокам ствараць магчымасці для развіцця і разам карыстацца імі.

Замежныя дэлегаты паведамілі, што меры кітайскага ўрада па далейшым паглыбленні рэформаў і пашырэнні адкрытасці ўсяляюць спадзяванні, і выказалі упэўненасць, што развіццё Кітая прынясе свету яшчэ больш магчымасцей. Транснацыянальныя кампаніі маюць намер актыўна ўдзельнічаць у працэсе правядзення рэформаў і адкрытасці ў Кітаі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040