Сі Цзіньпін і Кім Чэн Ын правялі перамовы / 1 /
  2018-03-28 15:20:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па запрашэнні генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая /ЦК КПК /, старшыні КНР Сі Цзіньпіна старшыня Працоўнай партыі Карэі (ППК), старшыня Камітэта па дзяржаўных справах КНДР Кім Чэн Ын з 25 па 28 сакавіка гэтага года здзейсніў неафіцыйны візіт у Кітай.

Сі Цзіньпін і Кім Чэн Ын правялі перамовы ў Доме народных сходаў у Пекіне. Сі Цзіньпін з жонкай Пэн Ліюань зладзілі прывітальны банкет у гонар Кім Чэн Ына і яго жонкі Лі Соль Чжу. Яны таксама разам паглядзелі мастацкія выступленні.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян, член ПК Палітбюро ЦК КПК і член Сакратарыята ЦК КПК Ван Хунін, намеснік старшыні КНР Ван Цішань.

Падчас перамоў Сі Цзіньпін ад імя ЦК КПК выказаў Кім Чэн Ыну гарачае прывітанне ў сувязі з яго першым візітам у Кітай.

Сі Цзіньпін выказаў удзячнасць за тое, што Кім Чэн Ын пасля 19-га з'езда КПК накіраваў яму віншавальнае пасланне з нагоды яго пераабрання на пасаду генеральнага сакратара ЦК КПК і ўступлення на пасаду старшыні Цэнтральнага ваеннага савета / ЦВС / КПК. А некалькі дзён таму Кім Чэн Ын, адразу пасля таго як Сі Цзіньпін быў пераабраны старшынёй КНР і старшынёй ЦВС КНР, зноў накіраваў яму віншавальнае пасланне.

Кітайскі бок высока цэніць цяперашні візіт Кім Чэн Ына ў Кітай, які быў здзейснены ў асаблівы момант і мае вялікае значэнне, адзначыў Сі Цзіньпін. Паводле яго слоў, гэты візіт у поўнай меры адлюстроўвае тое, што таварыш старшыня і Цэнтральны камітэт ППК надаюць сур'ёзную ўвагу развіццю адносін з КПК і КНР.

У сваю чаргу Кім Чэн Ын адзначыў, што ў апошні час у Кітаі адно за адным адбыўся шэраг буйных і радасных падзей, так, у мінулым годзе паспяхова адбыўся 19-ы з'езд КПК, а не так даўно паспяхова прайшлі штогадовыя сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў і Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая.

Кім Чэн Ын сказаў, што таварыш Сі Цзіньпін карыстаецца падтрымкай КПК і народа ўсёй краіны, стаў ядром кіраўніцтва і быў пераабраны старшынёй КНР і старшынёй ЦВС КНР. У адпаведнасці з сяброўскай традыцыяй КНДР і Кітая ён быў абавязаны прыехаць у Кітай, каб асабіста павіншаваць Сі Цзіньпіна.

У цяперашні час сітуацыя на Карэйскім паўвостраве развіваецца хуткімі тэмпамі, адбылося шмат важных пераменаў, сказаў Кім Чэн Ын, дадаўшы, што ён быў павінен, з пункту гледжання дружбы і маралі, своечасова асабіста праінфармаваць таварыша генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна.

Сі Цзіньпін адзначыў, што традыцыйная дружба паміж КНР і КНДР была ўласнаручна створана і старанна культывавалася старымі пакаленнямі кіраўнікоў дзвюх партый і двух дзяржаў і ўяўляе сабой агульную каштоўную спадчыну двух бакоў.

Падзяляючы агульныя ідэалы і перакананні, а таксама глыбокую рэвалюцыйную дружбу, старыя пакаленні кіраўнікоў нашых дзвюх краін давяралі адзін аднаму, аказвалі ўзаемную падтрымку, тым самым упісаўшы выдатную старонку ў гісторыю міжнародных адносін, сказаў Сі Цзіньпін.

Ён адзначыў, што старыя пакалення кіраўнікоў Кітая і КНДР падтрымлівалі цесныя кантакты, як сваякі наведвалі адзін аднаго. На працягу доўгага часу дзве партыі і краіны аказвалі адно аднаму ўзаемную падтрымку і ажыццяўлялі ўзаемадзеянне, унёсшы важны ўклад у развіццё справы сацыялізму.

"Мы з таварышам старшынёй абодва сталі сведкамі развіцця адносін паміж КНР і КНДР", - сказаў Сі Цзіньпін, дадаўшы, што абодва бакі неаднаразова заяўлялі пра гатоўнасць бесперапынна працягваць традыцыйную дружбу паміж КНР і КНДР, яшчэ лепш развіваць яе.

"Гэта стратэгічны і да таго ж адзіны верны для абодвух бакоў выбар, які быў зроблены зыходзячы з гісторыі і рэалій, з улікам міжнароднай і рэгіянальнай архітэктонікі, а таксама агульнай абстаноўкі ў адносінах паміж КНР і КНДР, - сказаў Сі Цзіньпін. - Гэты выбар не зменіцца з-за якой-небудзь падзеі ці моманту часу ".

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што КПК і кітайскі ўрад надаюць вялікае значэнне развіццю адносін дружбы і супрацоўніцтва з КНДР. Захаванне, умацаванне і развіццё адносін паміж КНР і КНДР нязменна застаюцца непахісным курсам КПК і кітайскага ўрада.

"Мы гатовыя разам з таварышамі з КНДР, не забываючы аб першапачатковай мэце і прасоўваючыся наперад рука аб руку, садзейнічаць доўгатэрміноваму, здароваму і стабільнаму развіццю двухбаковых адносін у імя дзвюх краін і на карысць іх народаў, і тым самым унесці новы ўклад у рэгіянальны мір, стабільнасць і развіццё ", - сказаў Сі Цзіньпін.

Сі Цзіньпін вылучыў прапановы з чатырох пунктаў па развіцці адносін паміж Кітаем і КНДР.

- Па-першае, рабіць так, каб абмены на высокім узроўні працягвалі гуляць накіроўваючую ролю. Абмены на высокім узроўні заўсёды адыгрывалі важную накіроўваючую і стымулюючую ролю ў гісторыі развіцця адносінаў паміж дзвюма краінамі. У новых умовах я гатовы падтрымліваць пастаянныя кантакты з таварышам старшынёй пасродкам узаемных візітаў, адпраўкі спецпасланнікам і абмену лістамі.

- Па-другое, трэба ў поўнай меры выкарыстаць практыку стратэгічнай камунікацыі, якая была выпрабаваная часам. Частыя дэталёвыя абмены думкамі па найважнейшых пытаннях з'яўляюцца слаўнай традыцыяй КПК і ППК. Абодва бакі павінны максімальна раскрыць важную ролю міжпартыйных кантактаў, садзейнічаць абмену і супрацоўніцтву паміж дзвюма краінамі ва ўсіх сферах і ўмацоўваць камунікацыю і ўзаемны давер.

- Па-трэцяе, неабходна актыўна садзейнічаць мірнаму развіццю. У цяперашні час сацыялізм з кітайскай спецыфікай ужо ўвайшоў у новую эпоху, сацыялістычнае будаўніцтва ў КНДР таксама ўступіла ў новы гістарычны перыяд. Мы гатовы прыкладаць разам з КНДР сумесныя намаганні, прытрымлівацца тэндэнцый часу, высока несці сцяг міру, развіцця, супрацоўніцтва і агульнага выйгрышу, працягваць павышаць дабрабыт народаў дзвюх краін і ўнесці пазітыўную лепту ў рэгіянальны мір, стабільнасць і развіццё.

- Па-чацвёртае, трэба ўмацаваць падмурак народнай волі, на які абапіраецца двухбаковая дружба. Бакі павінны ў розных формах актывізаваць кантакты паміж людзьмі, умацоўваць аснову народнай волі, на якой грунтуецца ўся двухбаковая дружба, у прыватнасці, актывізаваць кантакты паміж моладдзю, захоўваць і памнажаць добрыя традыцыі двухбаковай дружбы.

Кім Чэн Ын сказаў, што ён быў натхнёны выказаным генеральным сакратаром Сі Цзіньпінам важным меркаваннем адносна развіцця дружбы паміж КНДР і КНР і адносін паміж дзвюма дзяржавамі і паміж ППК і КПК.

Сяброўства паміж КНДР і КНР, якое было ўласнаручна створана і старанна культывавалася старымі пакаленнямі кіраўнікоў двух бакоў, з'яўляецца непахісным, сказаў ён. Працяг і развіццё дружбы з Кітаем ва ўмовах новай абстаноўкі - гэта стратэгічны выбар КНДР, які застаецца нязменным у любым выпадку.

Кім Чэн Ын адзначыў, што мэтай яго цяперашняга візіту была сустрэча з кітайскімі таварышамі, актывізацыя стратэгічнай камунікацыі і паглыбленне традыцыйнай дружбы. Спадзяюся, што ў будучыні ў мяне будзе магчымасць часта сустракацца з таварышам генеральным сакратаром, падтрымліваць цесныя кантакты шляхам узаемнай адпраўкі спецпасланнікаў і абмену лістамі, каб вывесці вядучую ролю сустрэч на высокім узроўні ў адносінах паміж дзвюма партыямі і дзвюма краінамі на новую вышыню.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040