У Кітаі выдадзена першая ліцэнзія на эксперыментальную эксплуатацыю беспілотнай авіяцыі
  2018-03-28 15:29:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Упраўленне грамадзянскай авіяцыі КНР па рэгіёне ўсходняга Кітая выдала навукова-тэхналагічнаму падраздзяленню кампаніі "Шуньфэн" у правінцыі Цзянсу першую ў Кітаі ліцэнзію на эксперыментальную эксплуатацыю беспілотнай авіяцыі, што азнаменавала сабой афіцыйнае ўступленне Кітая ў новую фазу беспілотных авіяперавозак. Кампанія атрымала дазвол весці камерцыйную дзейнасць на тэрыторыі эксперыментальнай зоны.

На падставе дазволаў ведамстваў па кантролі грамадзянскай авіяцыі кампаніяй "Шуньфэн" з чэрвеня 2017 года былі паспяхова рэалізаваны чатыры этапы разгортвання эксперыментальнай лагістычна-размеркавальнай пляцоўкі беспілотнай авіяцыі ў раёне Нанкай горада Ганьчжоу правінцыі Цзянсу, уключаючы падрыхтоўку, запуск, выкананне і зацвярджэнне. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040