МЗС КНР: Кітай прытрымліваецца рашэння гандлёвых спрэчак шляхам дыялогу і перамоў
  2018-03-28 15:33:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай нязменна прытрымліваецца і імкнецца да ўрэгулявання гандлёвых спрэчак з дапамогай дыялогу і перамоў, заявіла ў аўторак афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін.

Такім чынам яна пракаментавала па просьбе журналістаў інфармацыю аб тым, што падчас кітайска-амерыканскіх кансультацый па гандлёвых пытаннях ЗША запатрабавалі ад Кітая скараціць тарыфы на амерыканскія аўтамабілі, купіць больш паўправаднікоў амерыканскай вытворчасці і пашырыць доступ да кітайскага рынку для амерыканскіх фінансавых кампаній.

"Кітай заўсёды прытрымліваецца прынцыпу рашэння гандлёвых рознагалоссяў і непаразуменняў шляхам дыялогу і перамоў, і дзверы заўсёды адчынены", – падкрэсліла Хуа Чуньін, дадаўшы, што дыялог і перамовы павінны праводзіцца на аснове ўзаемнай павагі і роўнасці.

"Вядома, знешняя адкрытасць павінна быць двухвектарнай. Спадзяёмся, што ЗША і іншыя краіны будуць таксама ствараць справядлівае бізнес-асяроддзе для ажыццяўлення ўсімі кампаніямі нармальнай інвестыцыйнай і камерцыйнай дзейнасці", – падкрэсліла прадстаўнік кітайскага знешнепалітычнага ведамства. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040