Францыя і В'етнам маюць намер паглыбіць гандлёва-эканамічнае і абароннае супрацоўніцтва
  2018-03-28 15:41:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пасля сустрэчы з генеральным сакратаром ЦК Камуністычнай партыі В'етнама (КПВ) Нгуен Фу Чонгам прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон у аўторак абвясціў, што дзве краіны паглыбяць супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і абароннай галінах для садзейнічання развіццю двухбаковых адносін.

Э. Макрон заявіў, што шэраг буйных французскіх прадпрыемстваў на днях заключылі з в'етнамскімі прадпрыемствамі кантракты аб супрацоўніцтве, што сведчыць аб велізарных патэнцыйных магчымасцях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі. Францыя спадзяецца на далейшае ажыццяўленне ўзаемадзеяння з В'етнамам у сферы сельскагаспадарчых прадуктаў, энергетыкі і ўстойлівага горадабудаўніцтва.

Нгуен Фу Чонг 26 сакавіка прыбыў у Францыю. Яго візіт завершыцца 28 сакавіка.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040