Сі Цзіньпін павіншаваў Він Мьіна з выбраннем на пасаду прэзідэнта М'янмы
  2018-03-29 08:54:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у сераду накіраваў абранаму прэзідэнту М'янмы Він Мьіну віншавальную тэлеграму.

Сі Цзіньпін у тэлеграме адзначыў, што Кітай і М'янма з'яўляюцца традыцыйнымі сябрамі і суседзямі, народы дзвюх краін звязваюць повязі брацкай дружбы "паапхау". У апошнія гады бакі часта праводзяць кантакты на высокім узроўні, пашыраецца практычнае супрацоўніцтва, актыўна праводзяцца гуманітарныя абмены, цесна каардынуюцца дзеянні ў рамках шматлікіх арганізацый, што прыносіць рэальныя выгады народам дзвюх краін і ўносіць пазітыўны ўклад у росквіт міру і рэгіёну.

"Я высока цаню развіццё адносін з М'янмай і маю намер сумесна з Вамі ўмацоўваць традыцыйнае сяброўства, паглыбляць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, садзейнічаць вываду на новы ўзровень кітайска-м'янманскіх усёабдымных адносін стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства на карысць дзвюх краін і нашых народаў", - гаворыцца ў тэлеграме.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040