МЗС КНР пра перамовы паміж лідарамі КНР і КНДР
  2018-03-29 10:29:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў КНР Лу Кан на ведамаснай прэс-канферэнцыі заявіў, што Кітай нязменна накіраваны на адзіную траекторыю з КНДР, далейшую рэалізацыю кіруючай ролі кантактаў на высокім узроўні, паглыбленне стратэгічных сувязяў, пашырэнне абменаў і супрацоўніцтва, прасоўванне доўгатэрміновага здаровага і стабільнага развіцця адносін паміж КНР і КНДР.

Лу Кан заявіў, што першы візіт Кім Чэн Ына ў КНР і перамовы паміж вышэйшым кіраўніцтвам КНР і КНДР прадэманстравалі тую павышаную ўвагу, якую бакі надаюць адносінам паміж КПК і ППК і паміж КНР і КНДР у цэлым. Традыцыйная дружба паміж КНР і КНДР – неацэнны скарб, якім валодаюць бакі. Падчас перамоў Сі Цзіньпін падкрэсліў, што абарона, умацаванне і развіццё належным чынам адносін паміж КНР і КНДР нязменна застаецца курсам, якога цвёрда прытрымліваюцца КПК і ўрад КНР.

"Мы маем намер рухацца па адзінай траекторыі з КНДР, рэалізаваць у далейшым кіруючую ролю кантактаў на высокім узроўні, паглыбіць стратэгічныя сувязі, пашырыць абмены і супрацоўніцтва, актыўна стымуляваць мірнае развіццё, умацаваць базу ў выглядзе спрыяльнай грамадскай думкі ў КНР і КНДР, прасоўваць доўгатэрміновае здаровае і стабільнае развіццё адносін паміж КНР і КНДР, працаваць на карысць абедзвюх краін і нашых народаў, рабіць новы ўклад у мірнае і стабільнае развіццё рэгіёна", – адзначыў чыноўнік кітайскага МЗС.

"На наступным этапе мы маем намер працягваць за кошт сумесных намаганняў з зацікаўленымі бакамі, у тым ліку КНДР, ажыццяўляць стыкоўку "двухвектарнага падыходу" КНР і карысных прапаноў усіх бакоў, сумесна накіроўваць намаганні на забеспячэнне дэнуклеарызацыі, міру і стабільнасці на Карэйскім паўвостраве і трывалага міру як у рэгіёне, так і ва ўсе свеце ", – сказаў на заканчэнне Лу Кан. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040