Сітуацыя з ядзернай праблемай Карэйскага паўвострава развіваецца ў "правільным кірунку" – Белы дом
  2018-03-29 16:26:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сітуацыя з ядзернай праблемай Карэйскага паўвострава развіваецца ў "правільным кірунку", і амерыканскі бок ставіцца да гэтага з асцярожным аптымізмам і працягне садзейнічаць гэтаму працэсу. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Белага дома Сара Сандэрс. Яна адзначыла на прэс-канферэнцыі, што амерыканскі бок лічыць, па ядзернай праблеме Карэйскага паўвострава дасягнуты істотны прагрэс, і ЗША збіраюцца працягваць рухацца наперад у гэтым працэсе.

Гаворачы аб неафіцыйным візіце лідара КНДР Кім Чэн Ына ў Пекін, С. Сандэрс заявіла, што гэта стала пазітыўным сігналам. Яна паведаміла, што ЗША будуць прыкладаць намаганні для садзейнічання сустрэчы Дональда Трампа і Кім Чэн Ына да канца траўня бягучага года. ЗША спадзяюцца на больш хуткае правядзенне сустрэчы лідараў ЗША і КНДР, але таксама хочуць гарантаваць, што сустрэча пройдзе належным чынам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040