Прадстаўнік ЗША адзначыў магчымасць прадухілення збірання дадатковых пошлін на тавары з Кітая шляхам кансультацый
  2018-03-29 16:34:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прадстаўнік ЗША на гандлёвых перамовах Роберт Лайтхайзер у сераду адзначыў магчымасць прадухілення збірання дадатковых пошлін на тавары з Кітая шляхам кансультацый паміж урадамі дзвюх краін.

У інтэрв'ю мясцоваму тэлебачанню ён сказаў, што "хутка" амерыканская адміністрацыя апублікуе пералік імпартуемых з Кітая тавараў, на якія будуць спаганяць дадатковыя пошліны, а пасля гэтага грамадзяне ЗША змогуць на працягу 60 дзён выказаць сваё меркаванне адносна магчымага ўплыву гэтых пошлін.

Канцылярыя прадстаўніка ЗША на гандлёвых перамовах паведаміла, што на працягу 30 дзён пасля апублікавання пераліку тавараў яна будзе прымаць пісьмовыя заявы, а затым на працягу 30 дзён пройдзе адкрытае слуханне.

У адказ на пытанне пра тое, ці змогуць кансультацыі паміж ЗША і Кітаем прадухіліць спагнанне дадатковых пошлін на тавары з Кітая, Роберт Лайтхайзер адзначыў, што "існуе такая магчымасць". Ён заявіў, што ў ЗША і КНР розныя эканамічныя сістэмы, і існаванне ў іх адносінах пэўнай напружанасці з'яўляецца непазбежным. Ён выказаў упэўненасць у тым, што амерыкана-кітайскія адносіны ў канчатковым выніку крочаць у лепшым накірунку.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040