Лі Кэцян заклікаў да ўзмацнення канкурэнтаздольнасці ў сельскагаспадарчым сектары Кітая
  2018-03-30 08:57:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сёння заклікаў да працы над паляпшэннем структуры раслінаводства і ўзмацненнем канкурэнтаздольнасці ў сельскагаспадарчым сектары краіны.

Лі Кэцян заявіў пра гэта ў пісьмовым указанні кітайскай вясновай рабочай канферэнцыі па сельскагаспадарчай вытворчасці, якая прайшла 28-29 сакавіка ў павеце Чжэндзін правінцыі Хэбэй на поўначы Кітая.

Ён заклікаў кіраўніцтва розных узроўняў праводзіць згуртаваную земляробчую працу ў вясновы перыяд, якая з'яўляецца ключавой у сельскагаспадарчай вытворчасці, а таксама праводзіць больш сур'ёзную палітыку падтрымкі і каардынацыі ў галіне паставак і кантролю за хваробамі жывёл і раслін.

Неабходна прасоўваць інтэграванае развіццё сельскагаспадарчага, прамысловага сектара і сферы паслуг у сельскай мясцовасці, а таксама змяняць мадэль кіравання ў сельгасвытворчасці, адзначыў Лі Кэцян.

Ён таксама заклікаў прыкладаць намаганні па павышэнні канкурэнтаздольнасці ў сферы сельскай гаспадаркі і пашыраць каналы атрымання земляробамі прыбытку, што дапаможа ўнесці ўклад у мадэрнізацыю сельскай гаспадаркі і сельскай мясцовасці.

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Ху Чуньхуа на сустрэчы заявіў, што забеспячэнне харчовай бяспекі з'яўляецца першараднай задачай у развіцці сельскай гаспадаркі, сельскай мясцовасці і ўзроўню жыцця сельскага насельніцтва ў Кітаі, заклікаўшы паляпшаць структуру раслінаводства і павялічваць аб'ём вытворчасці збожжа.

Ху Чуньхуа таксама заклікаў развіваць рэформы ў сельскай мясцовасці, праводзіць праверку ўсіх відаў сельскіх калектываў, удасканальваць кіраванне ў іх для прадухілення страт.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040