Кіраўнік ПК УСНП заклікаў адмысловыя камітэты УСНП 13-га склікання адыгрываць больш актыўную ролю ў новую эпоху
  2018-03-30 09:58:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня ПК УСНП Лі Чжаньшу сёння заклікаў адмысловыя камітэты УСНП 13-га склікання ў большай меры выконваць сваю важную ролю ў рамках работы УСНП у новую эпоху. Пра гэта Лі Чжаньшу заявіў у звароце да сходу, на якім прысутнічалі кіраўнікі ўсіх спецыяльных камітэтаў УСНП 13-га склікання.

Лі Чжаньшу падкрэсліў, што адмысловыя камітэты павінны ў рамках планавання і прасоўвання сваёй дзейнасці факусіравацца на агульнай працы КПК і ўрада КНР, а таксама на цэнтральных задачах, якія стаяць перад УСНП і ПК УСНП.

Лі Чжаньшу заклікаў усе камітэты да дакладнага прытрымлівання палітычных пазіцый, напрамкаў, прынцыпаў і шляхоў, якія абазначаюцца ЦК КПК.

Пры УСНП 13-га склікання заснавана 10 спецыяльных камітэтаў, у тым ліку па справах нацыянальных меншасцяў, па справах Канстытуцыі і заканадаўства, па фінансавых і эканамічных справах, па замежных справах.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040