Кітай паспяхова запусціў два навігацыйных спадарожніка "Бэйдоу-3"
  2018-03-30 14:15:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У пятніцу Кітай з дапамогай ракеты-носьбіта "Чанчжэн-3Б" / серыя "Вялікі паход" / вывеў на арбіту два навігацыйных спадарожніка "Бэйдоу-3".

Гэта сёмы і восьмы спадарожнікі "Бэйдоу-3", запушчаныя Кітаем для спадарожнікавай навігацыйнай сістэмы.

Запуск быў здзейснены 30 сакавіка ў 01:56 па пекінскім часе з касмадрома Січан у паўднёва-заходняй кітайскай правінцыі Сычуань. Пасля больш чым трохгадзіннага палёту спадарожнікі паспяхова выйшлі на працоўныя арбіты.

З улікам цяперашняга запуску кітайскія ракеты-носьбіты сямейства "Чанчжэн" здзейснілі 269 палётаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040