Новаму раёну Сюн'ань – адзін год!
  2018-04-02 08:57:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

1 красавіка новаму раёну Сюн'ань споўніўся год. Сюн'ань быў створаны ў рамках стратэгіі старшыні КНР Сі Цзіньпіна аб скаардынаваным развіцці рэгіёна Пекін-Цяньцзінь-правінцыя Хэбэй. Праз год развіццё раёна прынесла свой плён, першыя задумы кіраўніцтва ўвасобіліся ў рэальнасць.

З пачаткам вылучэння ініцыятывы інтэграцыйнага развіцця рэгіёна Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй, а таксама рашэннем аб зняцці з Пекіна некаторых функцый, не ўласцівых сталіцы, і да стварэння раёна Сюн'ань, Сі Цзіньпін прапанаваў цэлы шэраг стратэгічна важных рашэнняў, вызначыўшы новую стратэгію рэгіянальнага развіцця. Дзякуючы гэтым рашэнням у будаўніцтве раёна Сюн'ань вызначыліся пэўныя поспехі.

Месцазнаходжанне раёна абрана з улікам доўгатэрміновай перспектывы. Сі Цзіньпін паказаў, што Сюн'нь стане своеасаблівым горадам, пабудаваным з улікам устаноўкі "сусветныя гарызонты, міжнародныя стандарты, кітайская спецыфіка, высокі ўзровень». У перспектыве раён Сюн'ань стане лакаматывам рэгіянальнага развіцця стагоддзя, у гэтым напрамку тут ужо распачаты рэальныя крокі.

За мінулы год некаторыя буйныя гіганты ІТ-бізнэсу ўжо сталі рэзідэнтамі новага раёна, таму рацыянальнае размеркаванне бізнес-рэсурсаў стане залогам дынамічнага развіцця гэтага «горада будучыні». Апроч таго, тут будуць рэалізаваны тры прынцыпы: недапушчэнне спекуляцый на рынку нерухомасці, улік доўгатэрміновых інтарэсаў насельніцтва і недапушчэнне ператварэння Сюн'аня ў іміджавы праект. Такім чынам, падмурак для новага кітайскага горада будучыні ўжо закладзены, таму сёння варта скаардынаваць усе намаганні для таго, каб ператварыць задуманае ў рэальнасць. Новы Сюн'ань стане адметнай старонкай у рэгіянальным развіцці рэгіёна Пекін-Цяньцзінь-Хэбэй, а таксама ўзорам новага мегаполіса ў агульнанацыянальным развіцці. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040