Кітай увёў пошліны на 128 найменняў імпартуемых з ЗША тавараў
  2018-04-02 08:57:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай з сённяшняга дня прыпыніў дзеянне тарыфных льгот па 128 найменнях прадукцыі з ЗША, уключаючы свініну і садавіну. Пра гэта паведаміла Міністэрства фінансаў КНР.

Камітэт па мытных пошлінах пры Дзяржсавеце КНР прыняў рашэнне аб увядзенні пошліны ў 15 прац. на 120 найменняў імпартуемай з ЗША прадукцыі, уключаючы садавіну і звязаную з ёю прадукцыю, а таксама пошліны ў 25 прац. на восем найменняў амерыканскага імпарту, уключаючы свініну і звязаную з ёй прадукцыю . Аб гэтым паведамляецца ў апублікаванай на сайце міністэрства заяве.

Паводле заявы, дадзеныя крокі з'яўляюцца контрзахадамі ў адказ на ўведзеныя раней ЗША пошліны на імпарт сталі і алюмінія.

Нягледзячы на пратэсты па ўсім свеце, урад ЗША прыняў рашэнне аб увядзенні 25-працэнтнай пошліны на імпарт сталі і 10-працэнтнай пошліны на імпарт алюмінія з шэрагу краін, у тым ліку з Кітая.

Дадзеныя меры ЗША ўступілі ў дзеянне 23 сакавіка, нягледзячы на парушэнне імі правілаў Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА), што нанесла сур'ёзны ўрон інтарэсам Кітая, гаворыцца ў заяве.

Кітай з'яўляецца прыхільнікам шматбаковай гандлёвай сістэмы і аказвае ёй падтрымку, прыпыненне дзеяння тарыфных льгот з'яўляецца справядлівым крокам па абароне інтарэсаў Кітая з выкарыстаннем правілаў СГА, адзначыла міністэрства.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040