Кітай абараняе свабоду веравызнання – Белая кніга
  2018-04-03 15:45:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай у аўторак выпусціў Белую кнігу, у якой паказана, што краіна праводзіць палітыку свабоды веравызнання, і што гэта свабода абаронена сацыялістычнай прававой сістэмай з кітайскай спецыфікай.

Белая кніга пад назвай "Палітыка і практыка Кітая ў галіне абароны свабоды веравызнання" апублікавана Прэс-канцылярыяй Дзяржсавета. Вернікі і няверуючыя карыстаюцца аднолькавымі палітычнымі, эканамічнымі, сацыяльнымі і культурнымі правамі і не павінны ўспрымацца па-рознаму з прычыны рознага веравызнання, пазначана ў Белай кнізе. Дзяржава паважае свабоду веравызнання грамадзян і абараняе іх нармальную рэлігійную дзейнасць.

Дакумент абвяшчае, што Кітай кіруе справамі рэлігіі ў адпаведнасці з законам, выконвае прынцып незалежнасці і самакіравання, актыўна дапамагае рэлігіі у адаптацыі да сацыялістычнага грамадзтва, а таксама ў максімальнай ступені аб'ядноўвае вернікаў і няверуючых.

У Белай кнізе гаворыцца, што сацыялістычная прававая сістэма з кітайскай спецыфікай пастаянна ўдасканальваецца, забяспечваючы больш трывалыя гарантыі законным правам і інтарэсам вернікаў. Рэлігійная дзейнасць замежнікаў у Кітаі таксама абаронена ў адпаведнасці з законам, абвяшчае дакумент.

У Белай кнізе паказана, што рэлігійны экстрэмізм і гвалтоўная тэрарыстычная дзейнасць праследуюцца ў адпаведнасці з законам. Гаворыцца, што Кітай выступае супраць любога экстрэмізму, накіраванага на распальванне нянавісці, падбухторванне да дыскрымінацыі і прапаганду гвалту шляхам скажэння рэлігійных дактрын ці іншымі спосабамі, а таксама забараняе любыя дыскрымінацыйныя паводзіны на падставе тэрытарыяльнай, этнічнай і рэлігійнай прыналежнасці. Кітай прымае меры супраць прапаганды і распаўсюджання рэлігійнага экстрэмізму і адначасова старанна пазбягае ўвязкі гвалтоўнага тэрарызму і рэлігійнага экстрэмізму з якой-небудзь канкрэтнай этнічнай групай ці рэлігіяй, падкрэсліваецца ў Белай кнізе. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040