Прэм'ер Дзяржсавета КНР заклікаў узмацніць працу па абароне экалогіі
  2018-04-04 08:51:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сёння заклікаў да ўзмацнення работы па азеляненні і прадухіленні лясных пажараў, паводак і засухі для забеспячэння сацыяльна-эканамічнага росту і будаўніцтва "экалагічнай цывілізацыі".

Лі Кэцян зрабіў гэтую заяву ў пісьмовай інструкцыі для тэлеканферэнцыі па усекітайскай працы па азеляненні і папярэджанні і кантролю за ляснымі пажарамі, паводкамі і засухай, якая адбылася ў кітайскай сталіцы.

Ён даў указанне ўрадам на розных узроўнях аб правядзенні маштабнай працы па азеляненні і прадухіленні стыхійных бедстваў і кантролю над імі, паколькі гэтая праца з'яўляецца асноватворнай для ўстойлівага развіцця і абароны жыцця людзей і маёмасці.

Шырокія праграмы па азеляненні неабходныя для стварэння "зялёнага шчыта" і павелічэння лесапасадак на 100 млн му / каля 6,7 млн га /, сказаў Лі Кэцян.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040