МЗС КНР: калі ЗША накладуць абмежаванні, Кітай, вядома, адкажа на іх
  2018-04-04 09:09:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан на прэс-канферэнцыі заявіў, што, калі ЗША ў адпаведнасці з расследаваннем па 301-м раздзеле Закона аб гандлі будуць прымяняць абмежавальныя меры ў дачыненні да кітайскага боку, Кітай, вядома, адкажа на іх. У ЗША ёсць спіс, Кітай таксама можа скласці спіс.

Гэн Шуан заявіў, што 1 красавіка Камітэт па мытных пошлінах пры Дзяржсавеце КНР апублікаваў рашэнне аб прыпыненні дзеяння тарыфных ільгот на частку амерыканскіх тавараў. Гэты крок Кітая з'яўляецца мерай у адказ на ўвядзенне ЗША пошлін на імпартную сталь і алюміній на падставе 232-га артыкула Закона аб пашырэнні гандлю ЗША, а таксама мерай, закліканай збалансаваць нанесеную шкоду інтарэсам кітайскага боку. Неабходна дакладна патлумачыць, што гэта мера з'яўляецца адказам на ўвядзенне ЗША пошлін па 232-м артыкуле, а не на расследаванне па 301-м раздзеле Закона аб гандлі.

"Мы ўвесь час кажам, што Кітай не правакуе гандлёвую вайну і не мае намеру весці яе, але мы не баімся гандлёвай вайны. Калі хтосьці настойвае на вайне, настолькі, што нават б'ецца ў дзверы дома, мы будзем змагацца да апошняга", – сказаў Гэн Шуан, дадаўшы, што Кітай можа прыняць усе неабходныя меры для абароны ўласных інтарэсаў.

Ён падкрэсліў, што Кітай спадзяецца сумесна з ЗША шляхам дыялогу і кансультацый урэгуляваць рознагалоссі ў галіне эканомікі і гандлю, належным чынам вырашыць праблемы. У той жа час кітайскі чыноўнік адзначыў, што пры правядзенні дыялогу і кансультацый бакі павінны кіравацца прынцыпамі міжнароднага права і міжнароднага гандлю, а не ўнутранымі законамі ЗША; выконваць прынцыпы ўзаемнай павагі і раўнапраўя, а не займаць дамініруючую пазіцыю і не ўжываць аднабаковыя пагрозы; праяўляць ўзаемнае разуменне і ісці на ўзаемныя саступкі, а не запытваць надмерна высокі кошт і не тлуміць галаву. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040