ЗША апублікавалі спіс кітайскіх тавараў, у дачыненні да якіх могуць быць уведзеныя дадатковыя пошліны
  2018-04-04 15:06:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Офіс гандлёвага прадстаўніка ЗША ў аўторак апублікаваў спіс кітайскіх тавараў, у дачыненні да якіх могуць быць уведзеныя дадатковыя пошліны. Спіс тычыцца прадукцыі, штогод імпартуемай з КНР на суму каля 50 млрд долараў.

Офіс гандлёвага прадстаўніка ЗША прапанаваў увесці дадатковыя 25-працэнтныя пошліны ў дачыненні да 1,3 тыс. відаў тавараў з Кітая, у асноўным прадукцыі такіх галін, як інфармацыйныя і тэлекамунікацыйныя тэхналогіі, авіякасмічная прамысловасць, робатабудаванне, фармацэўтыка, вытворчасць машын і абсталявання.

У заяве ведамства гаворыцца, што грамадскасць можа да 11 мая прадставіць свае прапановы па змесце спісу і тарыфах.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040