Пасольства КНР у ЗША рэзка асудзіла расследаванне па 301-м раздзеле і прапанову аб увядзенні дадатковых пошлін
  2018-04-04 17:24:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай рэзка асуджае і рашуча пярэчыць супраць расследавання, ініцыяванага ЗША ў адпаведнасці з 301-м раздзелам Закона аб гандлі без якіх-небудзь фактычных падстаў, а таксама прапановы аб увядзенні дадатковых пошлін. Пра гэта паведамілі ў пасольстве КНР у ЗША.

Як гаворыцца ў заяве дыпламатычнага корпуса, дзеянні амерыканскага боку сур'ёзна парушаюць асноватворныя прынцыпы і дух Сусветнай гандлёвай арганізацыі, з'яўляюцца тыповым унілатэралізмам і гандлёвым пратэкцыянізмам, не прыносяць карысці ні дзяржаўным інтарэсам КНР, ні ЗША, а таксама не спрыяюць глабальнай эканамічнай выгадзе.

У заяве адзначаецца, што кітайскі бок неадкладна звернецца да механізму па вырашэнні спрэчак СГА. Разам з тым Кітай у адпаведнасці з законам КНР прыме люстраныя меры роўнага маштабу і сілы ў дачыненні да амерыканскай прадукцыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040