Кітай будзе змагацца да канца ў адказ на ўвядзенне ЗША дадатковых пошлін
  2018-04-08 09:41:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запатрабаваў ад офіса гандлёвага прадстаўніка ЗША ў адпаведнасці з вынікамі расследавання па 301-м радзеле Закона аб гандлі ЗША вывучыць пытанне аб увядзенні дадатковых пошлін на імпарт кітайскіх тавараў коштам 100 млрд долараў. У адказ Кітай быў вымушаны прыняць контрмеры 4 красавіка, а ўжо ў пятніцу 6 красавіка ён неадкладна адрэагаваў на намер амерыканскага боку ўвесці дадатковыя пошліны на большы асартымент кітайскіх экспартных тавараў.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан заявіў, што Кітай будзе змагацца да канца любым спосабам, калі новы спіс дадатковых пошлін будзе абвешчаны. Абарона правоў інтэлектуальнай уласнасці з'яўляецца вышэйшым прыярытэтам для Кітая. У 2017 годзе Кітай пералічыў замежным уладальнікам правоў 28,6 млрд. долараў ліцэнзійных плацяжоў, а ў 2001 годзе, калі КНР далучылася да СГА, гэты паказчык склаў толькі 1,9 мільярда.

Правы інтэлектуальнай уласнасці – гэта сфера для разгортвання супрацоўніцтва, а не падстава для пакарання і запалохвання ў аднабаковым парадку, дадаў Лу Кан.

Кітай спадзяецца, што здаровы сэнс і доўгатэрміновыя разважанні будуць улічаны прэзідэнтам Трампам і яго саветнікамі. Кітай прыме комплексныя контрмеры, калі ЗША будуць працягваць прытрымлівацца шляху ўнілатэралізму і пратэкцыянізму, заявіў прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040