Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць паляпшэння глабальнага кіравання
  2018-04-09 08:48:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у нядзелю падчас сустрэчы з генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам падкрэсліў неабходнасць паляпшэння глабальнага кіравання.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ў свеце назіраюцца шматлікія праблемы, якія зводзяцца да вырашэння праблем, што існуюць у міжнароднай сістэме кіравання і тычацца здольнасцяў кіравання.

"Як ва ўнутраным, так і ў глабальным кіраванні, мы павінны ставіць мэтай выгаду народа і працягваць усяляць у яго ўпэўненасць і прадчуванне стабільнасці", - сказаў ён.

"Мы прытрымліваемся прынцыпу роўнасці ўсіх краін - вялікіх і маленькіх, і выступаем за тое, каб буйныя краіны неслі належную адказнасць", - адзначыў Сі Цзіньпін.

Па словах кітайскага лідара, сутнасць мультылатэралізму заключаецца ў звароце да кансультацый і супрацоўніцтва ўсіх краін, і ў першую чаргу, да супрацоўніцтва буйных краін.

"Мы гатовыя дзяліцца са светам магчымасцямі і вопытам развіцця Кітая, разам з тым, Кітай ніколі нікому не будзе навязваць свой шлях, мадэлі і тэорыі", - запэўніў Сі Цзіньпін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040