Кітай -- важная апора глабальнага кіравання - генеральны сакратар ААН А. Гутэрыш
  2018-04-09 08:48:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

КНР з'яўляецца важнай апорай глабальнага кіравання. Пра гэта ў інтэрв'ю кітайскім СМІ заявіў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш напярэдадні ад'езду ў Кітай для ўдзелу ў штогадовым Бааоскім азіяцкім форуме / БАФ /.

"Кітай паспяхова развівае эканоміку і дзякуючы гэтаму ўбудаваўся ў сусветную эканамічную сістэму, больш за тое, роля краіны ў сістэме глабальнага кіравання становіцца ўсё больш важнай. Мы гэта вітаем і лічым, што такая сітуацыя адыграе актыўную ролю ў стварэнні больш справядлівага і гарманічнага свету", - заявіў генеральны сакратар ААН.

Ён адзначыў, што Кітай адыгрывае важную ролю як у супрацоўніцтве Поўдзень-Поўдзень, так і ў садзейнічанні ажыццяўленню Парадку дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. На яго думку, ініцыятыва "Пояс і шлях" мае важнае значэнне не толькі для краін, якія развіваюцца, але і для эканамічнага развіцця і ўзаемадзеяння ўсяго свету.

Паводле слоў генеральнага сакратара ААН, пратэкцыянізм не з'яўляецца варыянтам вырашэння праблем сусветнай эканомікі. А. Гутэрыш выказаў падтрымку глабалізацыі і шматбаковаму гандлёваму механізму. "Праблемы глабальнага характару маюць патрэбу ў варыянтах рашэння глабальнага характару, якія могуць будуць дасягнуты толькі ў шматбаковых рамках", - падкрэсліў ён.

"Кітай не толькі ўносіць непасрэдны ўклад у міжнародную міратворчасць, але і дзеліцца сваёй мудрасцю ў пытаннях, якія тычацца міру і бяспекі на планеце, вылучае добрыя прапановы па павышэнні бяспекі і эфектыўнасці міратворчых аперацый ААН", - заявіў генеральны сакратар міжнароднай арганізацыі.

  

каменціраваць
Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У.Пуціным
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040