Авіябаза ў цэнтральнай частцы Сірыі падвергнулася ракетнаму абстрэлу
  2018-04-09 16:24:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Авіябаза Т-4 у правінцыі Хомс у цэнтральнай частцы Сірыі ў панядзелак на досвітку падвергнулася ракетнаму абстрэлу, што прывяло да ахвяраў і раненняў людзей. Пра гэта паведаміў сірыйскі дзяржаўны тэлеканал.

Некалькі гучных выбухаў пачуліся сёння раніцай недалёка ад аэрадрома ва ўсходнім наваколлі Хомса. Пасля гэтага быў пацверджаны ракетны абстрэл ваеннага аб'екта.

Паводле інфармацыі, якая паступіла пазней, ракетная атака прывяла да ахвяраў, аднак канкрэтная колькасць загінуўшых не паведамлялася.

Сірыйскія сістэмы СПА пры адбіцці ракетнай атакі здолелі пацэліць у восем паветраных мэтаў, іншыя ракеты трапілі ў авіябазу.

Адразу не атрымалася ўсталяваць, хто стаіць за гэтай атакай, аднак сірыйскія дзяржаўныя СМІ заявілі, што ракетны ўдар мог быць нанесены Злучанымі Штатамі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040