Кітай мае намер садзейнічаць далейшаму развіццю кітайска-мангольскіх адносінаў - Лі Кэцян
  2018-04-10 07:57:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"У наступным годзе адзначаецца 70-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Кітаем і Манголіяй. Кітай мае намер сумесна з Манголіяй выкарыстаць гэты шанс для прасоўвання далейшага развіцця двухбаковых адносін". Пра гэта заявіў прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Манголіі Ухнаагійнам Хурэлсухам у Доме народных сходаў у Пекіне.

Назваўшы Кітай і Манголію важнымі суседзямі, вялікімі сябрамі і добрымі партнёрамі адзін для аднаго, кіраўнік кітайскага ўрада адзначыў, што кітайскі бок ухваляе прыхільнасць мангольскага ўрада палітыцы аднаго Кітая і мае намер сумесна з Манголіяй садзейнічаць развіццю двухбаковых адносін на карысць не толькі абедзвюх краін, але і справы міру, стабільнасці, развіцця і росквіту ў рэгіёне.

"Перад Кітаем і Манголіяй стаяць важныя задачы па развіцці эканомікі і паляпшэнні жыцця насельніцтва", - адзначыў Лі Кэцян, заклікаўшы бакі паскараць рэалізацыю спалучэння стратэгій развіцця, інтэнсіфікаваць супрацоўніцтва ў галіне вытворчых магутнасцяў, інвестыцый, глыбокай апрацоўкі прадукцыі сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі, энергетыкі, горнай прамысловасці і трансгранічных перавозак.

У.Хурэлсух назваў развіццё адносін добрасуседства і сяброўства з Кітаем першачарговым курсам знешняй палітыкі Манголіі. Адзначыўшы прыхільнасць новага ўрада Манголіі палітыцы аднаго Кітая, ён выказаў гатоўнасць прыкладаць намаганні па вывядзенні двухбаковага ўсёабдымнага стратэгічнага партнёрства на якасна новы ўзровень.

Бакі таксама абмяняліся думкамі па міжнародных і рэгіянальных праблемах, што ўяўляюць узаемную цікавасць.

Перад перамовамі Лі Кэцян зладзіў прыём у гонар мангольскага прэм'ера.

Пасля перамоў кіраўнікі ўрадаў прысутнічалі на цырымоніі падпісання шэрагу дакументаў аб двухбаковым супрацоўніцтве ў галіне гандлю, эканомікі, культуры, вытворчых магутнасцяў і аховы навакольнага асяроддзя.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040