У Сіане адкрыўся 1-ы Народны форум ШАС
  2018-04-10 07:58:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цырымонія адкрыцця 1-га Народнага форуму ШАС адбылася сёння ў Сіане правінцыі Шэньсі. Удзельнікі форуму заявілі, што неафіцыйныя кантакты з'яўляюцца важнай рухаючай сілай развіцця ШАС і ствараюць спрыяльныя сацыяльныя ўмовы для фарміравання супольнасці людзей з адзіным лёсам.

Выступаючы з прамовай на цырымоніі адкрыцця, намеснік старшыні Пастаяннага камітэта УСНП Цзі Бінсюань адзначыў, што ШАС адыгрывае важную ролю ў абароне рэгіянальнага міру і стабільнасці, садзейнічанні дэмакратызацыі міжнародных адносін і ва ўдасканаленні сістэмы глабальнага кіравання. Ён заявіў, што рэалізацыя прынцыпу ўзаемнай выгады і сумеснага карыстання з'яўляюцца асноўнымі перакананнямі Кітая, агульным разуменнем краін-членаў ШАС, а таксама агульным выбарам і імкненнем краін у садзейнічанні далейшаму развіццю ШАС у новых гістарычных умовах.

"Стварэнне чалавечай супольнасці адзінага лёсу патрабуе аб'яднання маральных і фізічных сіл народаў розных краін і іх сумеснага ўдзелу", – запэўніў Цзі Бінсюань.

У рабоце форуму прынялі ўдзел больш за 80 былых палітычных дзеячаў, прадстаўнікоў неафіцыйных арганізацый, інтэлектуальных цэнтраў і СМІ краін-членаў, краін-назіральнікаў, краін-партнёраў па дыялогу ШАС і прадстаўнікі сакратарыята ШАС. Удзельнікі абмеркавалі асаблівую ролю неафіцыйных арганізацый у садзейнічанні міру, стабільнасці, развіццю і росквіту рэгіёна. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040