Кім Чэн Ын заявіў, што саміт КНДР і Рэспублікі Карэя адбудзецца 27 красавіка
  2018-04-10 13:34:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле паведамлення ЦТАК, лідар КНДР Кім Чэн Ын у панядзелак на пасяджэнні членаў Палітбюро ЦК Працоўнай партыі Карэі пацвердзіў, што сустрэча кіраўнікоў КНДР і Рэспублікі Карэя / РК / адбудзецца 27 красавіка ў Пханмунджоме.

Паводле паведамлення агенцтва, выступаючы на пасяджэнні з дакладам па апошнім развіцці сітуацыі на Карэйскім паўвостраве, Кім Чэн Ын паведаміў, што сустрэча і перамовы кіраўнікоў КНДР і РК адбудуцца 27 красавіка ў паўднёвакарэйскім будынку "Дом свету" у Пханмунджоме.

На пасяджэнні Кім Чэн Ын прааналізаваў і даў ацэнку накірунку развіцця адносінаў паміж паўночнай і паўднёвай часткамі паўвострава, распавёў аб магчымых выніках дыялогу з ЗША і вылучыў курс і накірунак развіцця міжнародных адносін у будучыні.

Ён запатрабаваў ад усіх ведамстваў нязменна абапірацца на ўласныя сілы, усяляк развіць свае тэхнічныя магчымасці і эканамічны патэнцыял, выканаць усе задачы гэтага года і ажыццявіць эканамічны прарыў.

Дэлегацыі РК і КНДР 29 сакавіка правялі перамовы на паўночнакарэйскім баку Пханмунджома і дамовіліся правесці саміт дзвюх краін 27 красавіка ў паўднёвакарэйскім будынку "Дом свету" у Пханмунджоме.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040