Сі Цзіньпін: магчымасці "Пояса і шляху" і вынікі рэалізацыі ініцыятывы ідуць на карысць свету
  2018-04-10 14:04:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Хоць ініцыятыва "Пояс і шлях" і была вылучана ў Кітаі, магчымасці і вынікі яе рэалізацыі, якія з'яўляюцца дзякуючы ёй, ідуць на карысць міру. Пра гэта заявіў Сі Цзіньпін на адкрыцці штогадовай канферэнцыі Бааоскага азіяцкага форуму.

Кітай не мае геапалітычных планаў, не імкнецца да стварэння замкнёных і эксклюзіўных блокаў і не прымушае іншых удзельнічаць у якіх-небудзь камерцыйных здзелках, адзначыў ён.

Ініцыятыва "Пояс і шлях" лічыцца новаўвядзеннем, таму наяўнасць розных поглядаў на супрацоўніцтва ў яе рамках цалкам нармальная. Калі ўсе бакі будуць кіравацца прынцыпамі сумеснага абмеркавання, будаўніцтва і карыстання, то яны змогуць умацаваць супрацоўніцтва і ўрэгуляваць рознагалоссі. Так мы зможам ператварыць "Пояс і шлях" у шырокую платформу міжнароднага супрацоўніцтва, адпаведную тэндэнцыям эканамічнай глабалізацыі, і дамагчыся таго, каб будаўніцтва "Пояса і шляху" прынесла больш дабра народам усіх краін, – падкрэсліў Сі Цзіньпін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040