Сі Цзіньпін: ВУП Кітая рос у сярэднім на 9,5% за год на працягу апошніх 40 гадоў
  2018-04-10 14:14:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На працягу мінулых 40 гадоў ВУП Кітая рос у сярэднім на 9,5 працэнта за год у супастаўных цэнах, заявіў у аўторак старшыня КНР Сі Цзіньпін. Аб'ём знешняга гандлю краіны ў доларавым выразе рос штогод на 14,5 працэнта, сказаў ён на цырымоніі адкрыцця штогадовай канферэнцыі Бааоскага азіяцкага форуму.

"Кітайскі народ вырваўся з пазбаўленняў і беднасці, зараз ён атрымлівае дастатковае забеспячэнне і жыве ўмерана квітнеючым жыццём", – канстатаваў кіраўнік Кітая.

Згодна з дзеючым стандартам ААН, больш 700 млн кітайцаў пазбавіліся ад галечы, на іх долю прыпадае 70 працэнтаў глабальнага паказчыка за аналагічны перыяд, адзначыў Сі Цзіньпін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040